Хлопец зь дзяўчынай сядзяць у спальні на ложку, павольна цалуюцца і скідваюць вопратку. Музыка з вуліцы глушыць іхнае цяжкае дыханьне. А я гляджу на гэта з шафы ды думаю пра тое, як апісваць сэкс, каб было рэалістычна ды ня сорамна.

Я трохі паднакідаўся на гэтай вечарынцы ды шукаў незаняты пакой у маёнтку, дзе б можна было пару хвілін пасядзець спакойна ды вярнуцца да танцаў ля басэйну. Але гэтая парачка раптоўна заварушылася ў дзьвярах, а я нічога лепшага не прыдумаў, як прыкінуцца сукенкай. Пашанцавала, што там месца хапіла.

Адчуваю сябе вычварэнцам. Але ж не па сваёй волі за іхнымі мілаваньнямі назіраю праз шчыліну. Пагатоў, мне толькі сьмешна з таго, як няёмка яны шукаюць прэзэрватывы па шуфлядках.

Можа, кінуць ім сваіх?

Але знайшлі. Хлопцу не хапае гнуткасьці пальцаў, каб нацягнуць кандом. Было б там на што, але вошкаецца хвіліну. А дзяўчына ёрзае ды ледзь трывае, каб не наскочыць на яго проста цяпер.

Яна павольна, амаль эратычна, здымае свае карункавыя майткі ды кідае іх у мой бок. Заўважыла, што я тут сяджу? Не, глядзіць толькі на чэлес. Складана сказаць, ці расчаравалася, альбо проста канцэнтруецца на тым, што будзе.

Хлопец ледзь падтрымлівае эрэкцыю, у ягоных вачах юр перамешваецца з алькаголем. Дзяўчына кідае яго на ложак і залазіць на хуй. З майго ракурсу бачна ўсё. А мне толькі шкада дзяўчыну. Заўважна, што яна амаль не адчувае кантакт.

Яна рытмічна езьдзіць на чэлесе ды тактычна агучвае працэс стогнамі, каб падтрымаць эга мужыка. Ён жа стаічна пыхціць ды трымаецца за грудзі партнэркі, а праз некалькі хвілін кажа, што кончыў. Дзяўчына злазіць ды апранаецца.

Хлопец сьцягвае прэзэрватыў ды кідае яго ў вакно, якое зачынена. Біялягічныя вадкасьці пакідаюць пляму на шкле.

Мужык пасьпявае толькі апрануць сподняе ды засынае. Рызыкун.

Дзяўчына расчаравана ўздыхае, накрывае небараку коўдрай ды сыходзіць. Чакаю хвіліну ды таксама выпаўзаю з шафы.

Спадарыня не забрала сваю бялізну. Занадта прыгожыя карункі, каб пакідаць іх на гэтага ёлупня.

Мужык пачынае храпці. Шкадую, што асадкі няма, каб яму гак падаўжэй на ілбе намаляваць, ды хутчэй выходжу з пакою.

Я так выдатна ахуеў, што ажно працьвярозеў, таму вяртаюся на вуліцу. Ля басэйну танчыць увесь фрэт пэдагагічнага ўнівэрсытэта імя Куляшова ды шмат дзяўчын з мэдычнага каледжу. Вечарынка настолькі легендарная, што побач з арганізатарам стаяць некалькі знаёмых зь менскага эканамічнага.

Заўважаю тую дзяўчыну, якую толькі што бачыў ва ўсіх дэталях, і вырашаю падкалоць.

– Шаноўная, хлопца дзесьці згубіла?

Яна гульліва глядзіць мне ў вочы ды сьмяецца.

– Значыць, гэта ты быў там.

Бляха, заўважыла ўсё-ткі. Зраблю выгляд, што не разумею.

– Што ты маеш на ўвазе?

– Я калі цягнула таго хлопца, то краем вока бачыла, як нехта заходзіў у пакой. Калі мы ўвайшлі, то падумала, што пераблытала, бо нікога не было там, але хтосьці потым з шафы хіхікаў.

Трасца. Але ёй як быццам нічога ніякага, можна шчыра сказаць.

– Я выпадкова ў шафе апынуўся. Не было куды падзецца, каб вам не перашкаджаць. Але ён сьмешна калупаўся з гумкай, як быццам падрачыць хацеў перад сэксам ды сумняваўся. Ледзь стрымаўся, каб уголас не зарагатаць.

– Сапраўды. А столькі понту было, вой.

– Што, заляцаўся, як прафэсіянал?

– Ну. Упэўнена выглядаў, ліставаўся сьмешна ды не выхваляўся сваёй машынай. Таму й падманулася, што нармалёвы хлопец. Паклікаў на гэтую вечарынку, я й пайшла. А падчас танцаў так пяшчотна дакранаўся ды такія камплімэнты шаптаў на вуха, што сама яго запрасіла ў ложак. Але тое ўсё была гарэлка, дакладна. Я позна заўважыла, колькі ён шотаў фінкі навярнуў.

– Гамон. Але наогул, сорамна за такіх, бляха. Хай бы дома з парнухай сядзеў. Сэкс жа ня толькі пра тое, каб аб іншага чалавека падрачыць.

– Першы раз такое ад мужыка чую.

Задняй думкай падазраю, што мог зайсьці ў неасьцярожны бок у гутарцы. Але дзяўчына зацікаўлена чакае працягу.

– Не, ну сапраўды. Ён, як той спрынтар, да аргазму дабег з рэкордам, а цябе на старце пакінуў. Ні ты, ні ён не адчулі ўсяго таго, што маглі, калі б пяшчотна дакраналіся адно да аднога. Ці нават рытм калі падбіраць, які ўзаемна даспадобы. А калі б словамі сказаць, што ды як каму падабаецца, дык пагатоў. Тады ні дыямэтар чэлеса, ні пратэкцыя ня ўплываюць.

– Ты што, ператрахаў усіх дзевак ва ўнівэры? Адкуль такі досьвед?

– Я б памёр. Проста кніжкі чытаў, ды экспэрымэнтавалі з былой. Праўда, яна гарэлку любіць больш за сэкс, таму й былая. Пэўны час прайшоў, а яна ўсё адно пэрыядычна тэлефануе ды просіць прыехаць.

Дзяўчына закусвае губу. Яна кладзе руку мне на плячо, прыцягвае да сябе бліжэй ды шэпча на вуха:

– Шаноўны спадар, я не разумею крыху, ты зараз зьдзекуесься зь беднай дзеўкі, якой не хапіла, альбо спрабуеш атрымаць лёгкі трафэй?

– Не-не-не. Я сюды прыйшоў выпіць ды патанчыць, і мэта ўжо дасягнутая. Пагатоў, не ў маіх правілах трахацца зь незнаёмымі дзяўчынамі.

– А калі пазнаёмімся?

– Тады паглядзім.

Яна сыходзіць за келіхам прасэка ды вяртаецца. А ўва мне нечакана абуджаецца зацікаўленасьць.

– Слухай, спадарыня, ля альма-матэр ёсьць кавярня, якая працуе круглыя суткі. Як табе ідэя паехаць туды зараз ды пачаць знаёмства з кубка кавы? Бо па горадзе гуляць неяк нязручна цяпер.

Яна усьміхаецца.

– Хочаш у гульні гуляць, пасьля ўсяго, што бачыў?

– Хачу зразумець, ці будзе паміж намі кантакт, каб працягваць далей. Ды ці будзе цікава табе.

Яна глядзіць мне ў вочы, пакуль п’е бурбалкавае.

– Можам паспрабаваць.

Ківаю ды выклікаю таксоўку.