Мае артыкулы пра рознае
Віцебскі дзэн
Пялёсткі сакуры змываюцца дажджом з брукаванкі. Праяжджала дрэва дзьве вуліцы таму, значыць, лье як мае быць, хоць і ня так чутна праз шкло кавярні. Як жа своечасова перапынак зрабіла. Матацыкл прыпаркавала пад намётам, стаіць там ды зьзяе сьвежай ружовай фарбай зь бліскучымі налепкамі айдалаў. Бо як жа бяз свагі. Мне падносяць паўлітровы кубак латэ з салёнай карамельлю. Барыста намаляваў на пенцы эмблему майго двухколавага. Вар’ят, але дзякую яму са шчырай усьмешкай. ...