Мае артыкулы пра рознае
Асьветнік
Хлопец зь дзяўчынай сядзяць у спальні на ложку, павольна цалуюцца і скідваюць вопратку. Музыка з вуліцы глушыць іхнае цяжкае дыханьне. А я гляджу на гэта з шафы ды думаю пра тое, як апісваць сэкс, каб было рэалістычна ды ня сорамна. Я трохі паднакідаўся на гэтай вечарынцы ды шукаў незаняты пакой у маёнтку, дзе б можна было пару хвілін пасядзець спакойна ды вярнуцца да танцаў ля басэйну. Але гэтая парачка раптоўна заварушылася ў дзьвярах, а я нічога лепшага не прыдумаў, як прыкінуцца сукенкай. Пашанцавала, што там месца хапіла. ...